- Ого-го, коза, жэ
О-го-го, коза, жэ ого-го, сера,
Не ходзі, коза, жэ ў чыстые поле.
Ў чыстом у полі жэ там жыто росце.
Дзе коза ходзіц(і) – там жыто родзіць,
Дзе коза туп-туп(ы) – там жыто сем куп,
Дзе коза рогом(а) – там жыто стогом.
О-го-го, коза жэ, ого-го, сера,
Не ходзі, коза, жэ й укругом села.
- Ой ты, бабочко, стара галочко
Ой ты, бабочко, стара галочко,
Добры вечор!
За стаўпом сядзіць, салому таўчэ,
Салому таўчэ, пірогі печэ.
А сено смажыць пірогі мазаць.
Чорны волішчэ той дроў прывезе,
А повелішчэ той жар заграбе,
- Ці дома, дома сам пан господар
– Ці дома, дома сам пан-господар?
Шчодры вечор, сам пан-господар,
Шчодры вечор, сьяты Васілей.
– Ой, нема, нема – ў гуменцы седзіць,
Ў гуменцы седзіць, пшаніцу вее.
– Ой, ходзем, а мо дый помогомо.
– Ці дома, дома ды его жона?