птушка.Ці каханне – гэта толькі боль?
Яно як птушка ў грудзях, маша крыламі, шуміць, не дае забыцца. Сэрца, душа – спяваюць, і ты таксама спяваеш разам з імі, мая адзінае жаданне – уляцець, бо тваё шчасце не можа ўціснуцца ў аднаго чалавека.
Я буду птушкай, якая будзе спяваць аб каханні раніцай, а ты будзеш слухаць і ведаць, што гэта была я.
Ты слухай гэтую мелодыю, бо такую табе не спявалі ніколі, можаш мне паверыць. Чуеш нейкі стук? Гэта сэрца далучаецца да песні, дапаўняе яе, ператварае простую песню ў нейкую складаную. Гавораць, што каханне – гэта проста, але гэта гавораць адні дурні. Чалавечыя пачуцці не могуць быць простымі, на то яны і пачуцці.