- А як выйду я
А як выйду я за вароцечкі
Кругом чужа старана
Ай, туды-сюды, дзьве дарожанькі
А ў мой сад адна
А вы сёстрачкі, вы сяструлечкі
Вы куды ідзіцё
А ідзём жа мы ў зялёны сад
- Дадому сваты
Дадому, сваты, дадому
Паелі конікі салому
А каля тыну – крапіву
Каля восеці – мякіну
Калі будзіці начаваць –
Будзіць дорага каштаваць
За сена вязку – сермяжку
За маладушку – падушку
- жыццё
Усё жыццё чакаць сябе такога,
Якога некалі прыдумаў сам.
Сваю журбу пазычыўшы лясам,
Не бачыць, як спяшаецца дарога.
Усё жыццё гукаць сябе былога,
Які аднойчы ўжо адчуў свой страх,
Ды, спанталычыўшыся на вятрах,
- Люлі-люлі
Люлі, люлі, люлі, прыляцелі гулі
Селі на вароцях у чырвоных боцях
Сталі сакатаці, а што гулям даці
Ці гароху троху, ці ячменю жменю
Ці бочку пшаніцы, каб снам добрым сніцца
Люлі, люлі, люлі, прыляцелі гулі
- Ой, лятала
Ой лятала шэра перапёлка
Ды па чыстым полю, ой лятала
Ой шукала шэра перапёлка
Сваіх дробных дзетак, ой шукала
Ды не знайшла шэра пірапёлка
Сваіх дробных дзетак, ды не знайшла
- Парада
Не шукай сваіх сярод чужых.
Роднымі не зробяцца чужыя.
І чужая йголка не прышые
Латку радасці да сноў былых.
Не губляй сваіх сярод чужых.
Згуба не вяртаецца дадому.
Ворагу, як і сабе самому,
- Перапёлачка
Перапёлка, ты ня ві гняздечка
Блізка для дарожкі, перапёлка
Пастушочкі каровак пагонюць
Яечкі заберуць, пастушочкі
Канюшочкі на начлег паедуць
Гняздзечка разбуруць, канюшочкі