- 02. Марш маладых
Словы А. Чэмера, музыка М. Іванова
Бурай рынулася ў бой
Беларуская Пагонь.
Ёй ня страшны, маладой,
Бою жорсткага агонь.
Прыпеў:
- 10. Беларускаму шуцману
Словы П. Якуцэвіча, музыка М. Іванова
Песьня з часопісу «Беларус на варце», прызначанага для беларускіх паліцыянтаў. У адным месцы куплету мы наўмысна нязначна зьмянілі раскладку словаў у параўнаньні з гістарычнай, каб вымаўленьне больш адпавядала жывой мове.
Ты першы зброю ўзяў у рукі,
Каб шчасьце даць Беларусі,
І гэта ёсьць для нас зарукай,
Што нас на зьдзек ты не дасі.
- 11. У гушчарах
Словы Н. Арсеньневай, музыка М. Шчаглова
Песьня, якая публікавалася ў часопісах «Беларус на варце» й «Жыве Беларусь» (друкаваным органе СБМ). Запісаны намі варыянт адрозьніваецца ад шырока вядомага на сёньня «юнацкага» некаторымі словамі тэксту й нотамі мэлёдыі, а таксама адсутнасьцю аднаго з куплетаў.
У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку ў зару
Ахвяруем Табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь!
- Duda
Беларуская народная песьня-калядка.
Апрацоўка М. Шчаглова.
Саўка ды грышка ладзілі дуду,
Саўка ды Грышка ладзілі дуду.
Дудуду, дудуду, дудудудуду (ой)
Дудуду, дудуду, каб прагнаць дуду.
- Беларускаму шуцману
Словы П. Якуцэвіча, музыка М. Іванова
Песня з часопіса «Беларус на варце», прызначанага для беларускіх паліцыянтаў. У адным месцы куплета мы наўмысна нязначна змянілі раскладку словаў у параўнанні з гістарычнай, каб вымаўленне больш адпавядала жывой мове.
- Беларусь перадусім
Словы і музыка А. Стэповіча
Другі варыянт нашага выканання галоўнай песні Саюза беларускай моладзі.
Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе – во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
- Развітанне
Словы У. Лойкі, музыка М. Іванова
Адна з песень Саюза беларускай моладзі.
Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.
- У гушчарах
Словы Н. Арсенневай, музыка М. Шчаглова
Песня, якая публікавалася ў часопісах «Беларус на варце» і «Жыве Беларусь» (пячатным органе СБМ). Запісаны намі варыянт адрозніваецца ад шырока вядомага на сёння «юнацкага» некаторымі словамі тэксту і нотамі мелодыі, а таксама адсутнасцю аднаго з куплетаў.
У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку ўзару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь!
- Чутны гоман
Словы невядомага аўтара, музыка М. Шчаглова
Адна з трох песень 1-га беларускага штурмовага звязу ― дыверсійнага злучэння, сабранага нямецкім камандаваннем з добраахвотнікаў сярод польскіх ваеннапалонных беларускага паходжання. Звяз удзельнічаў у баявых дзеяннях на Беларусі ў 1941-ым годзе, пасля быў далучаны да менскай паліцыі.
Чутны гоман — там войска сьпявае,
Ў вёсцы водгалас рэха чуваць.
Беларускі жаўнер прыбывае
Ў сваю вёску начлегам стаяць.