- Актрыса
Над сонмам гледачоў Вы сьветла панавалі
Самотнаю душой, суперніца жыцьця.
І захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі
І несьлі ў акіян сьвятога забыцьця.
Ад рэўнасьці да Вас сябе губляла мэта,
І рэкі ўсё назад да Вашых ног цяклі,
І перайначыць лёс валадара й паэта
- Будзе дождж
Летні вечар прапануе свой спакой,
Я гляджу ў яго пранізьлівы падман,
Я пайду, калі паклічаш за табой
Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
Не захоча хай ніхто мяне шукаць,
Нічыіх я не вазьму з сабой праблем,
Разумею, што ня гэтага чакаў,
- Вясновы дзень
Вясновы дзень быў радасьцю даўгі,
Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым.
Цяпер даўжэе ноч маёй тугі,
Яна не падуладная замовам.
Я разумею ноч, а мне яна
Не паспрыяе, не паспагадае.
Тады было сьвятло, была вясна,
- Залюляю як кахаю
Залюляю, як кахаю
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш У. Някляева)
Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе,
Дрыготка, пяшчотна, высока
Цябе калышу-калыхаю.
- Калыханка для дарослых
"Калыханка для дарослых"
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш М. Анемадыстава)
Am___________Dm
Ці помніш ты, як прабівала
Am___________Dm
Трава маладая панцыр асфальту?
Dm
- Калыханка для душы
Калыханка для душы
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)
Паглядзім на Вэнэру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І сьпяём для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.
- Калыханка-лічылка
Зорачкі-заранкі,
Гэта кветкі неба;
Пасьля калыханкі
Спаць заўсёды трэба.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!
- Капае дождж
Капае, капае дождж.
Кроплі аб шкло разьбіваюцца.
Восень сумуе…
А ўсё ж
Летнія мары збываюцца.
Мокрыя шаты садоў
Перагукаюцца весела –
- Не дазволь мне пайсьці
Не дазволь мне пайсьці... Затрымай...
Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна...
Хай сабе ня варты я праклёну –
Праклінай.
Праклінай, галосячы пра страты,
Адзіноту, здраду і тугу.
Не магу я
- Нёман
Ой, Нёман, і песьня, і слава
Народу майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Ня раз твае хвалі былі.
Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касьцямі зьвяругаў шаленых
- Пад уздых каганца
Мы ня тое ўсё разумелі,
Калі лямпе хапала агню.
Заўважыць як сьлед не пасьпелі
Загібелага на караню.
Мы наўпрост пракладалі дарогу,
Не шукаючы нават прычын.
І цяпер, калі нас не так многа,
Нам ня хочацца ў далячынь.
- Панi трошкi у гадах
Цыгарэтны туман ападае ў кавярні,
І канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр,
Пані трошкі ў гадах, вочы, быццам ліхтарні,
Тут слугуе туга, тут настрой – гаспадар.
З чаркі змову вядуць, захапляюцца плёткі.
Пані трошкі ў гадах і ліхвяр не стары,
І хмялее ліхвяр, і ня лічыць адсоткі,
- Перажыты дзень
Раскіданы сьнег,
Збунтаваны шлях.
Быццам разьвіталіся,
А куды ісьці?
Перажыты дзень
Не канчаецца,
А ноч не пачынаецца,
Покуль побач ты.
- Радзіма
Гульні дзіцячыя, рэчка і лес
Мне ўпрыгожваюць лепшыя сны.
Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве
Мроямі сьветлымі вечнай вясны.
Час няўмольна там старыць матуль
І ўспамінамі кліча дзяцей.
Дождж і вецер там такія ж, сонца сьвеціць, як усюль,
- Раз ды разок
1. Ой ты віно - гаркота,
Піў бы, каб не лянота,
Толькі я не зляную
Чарыцу зеляную!
Раз ды разок з разочкам -
Чарка пайшла кружочкам...
Раз ды разок,
- Раскажы
Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто ў небе зьбірае дажджы,
Што шматдзённа ільюць на маю галаву.
Хто ў небе зьбірае дажджы?
Пакажы мне сябе, пакажы,
Не чакай, покуль час прабяжыць.
Слова моўчкі аддай
І пытаньні здымай,
- Сьпі, мая кветачка
Сьпі, мая кветачка
(муз. народная, верш А. Камоцкага)
Сьпі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.
- Так и со мной
Флоты — и то стекаются в гавани.
Поезд — и то к вокзалу гонит.
Ну а меня к тебе и подавней —
я же люблю!—
тянет и клонит.
Скупой спускается пушкинский рыцарь
подвалом своим любоваться и рыться.
Так я
- Ты прымусіла пець
Ты прымусіла пець абарваныя струны,
Ды стаміліся пальцы, ўзяўшы першы акорд.
А сама цішыня ўсьміхнулася сумна,
А пасьля быў уздых, а за ім быў паўтор.
І чаму тая песьня раптоўна ўзьнікла,
Запрашэньнем патанчыць сярод летняга сну.
І ад гэтае песьні так цяжка адвыкнуць,
- Ціха ноч ступае
Ціха ноч ступае
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Р. Барадуліна)
Ціха ноч ступае
З зорнаю сявенькай.
Па сінім Дунаі
Дзед плыве сівенькі.
А вязе ён кадку,
- Шчыра кахаю
Шчыра кахаю
Генадзь Бураўкін
Бег да цябе праз буран i імжу.
Поўз да цябе зь летуценьнем i скрухай.
Болей маўчаць не магу.
Я скажу.
Ты мяне ўважліва толькі паслухай.
- Я ведаю
Я ведаю, што лісьце ападзе,
Але пакуль ня думаю пра гэта.
І бесклапотным падаецца лета,
І ўжо няма адбою ад надзей.
Непазьбежнасьць восені жыве,
Лёгка зводзіць мары да спакусы,
Адыходзіць, толькі каб вярнуцца,