- Мяцелiца
Мяцеліца,
Каляда.
Не завявай сьцежак-дарожак,
Каляда.
Дзе сьцежачка, там кветачка,
Каляда.
Дзе кусточак, там цьвяточак,
Каляда.
- Ой, бяроза белая
Ой, бяроза белая, чаго ты ня зелена?
Як жа мне зялёнай быць, а штодзня купцы едуць.
А штодзня купцы едуць, маё голлейка ломяць.
Маё лісцейка ломяць, маё лісцейка паляць.
Маладая Ганночка (дзевачка), чаму ты ня весела?
Як жа мне вясёлай быць, а штодзня сваты едуць.
Да штодзня сваты едуць, на дзень па двоя-троя.
- Ой, чыя то корованька по полю рыкае
- Ой, чыя-то корованька по полю рыкае
- Ой-то того хлопца Йвана, што жінкі нэ мае
- Зажэніце корованьку - нэхай нэ рыкае
- Ожаніце хлопцы Йвана, нэхай жінку мае
Всі казалі люді, говорілі люды
Я такую жінку взяв, шчо й нэ ... (?)
- Покуць, мая покуць
Покуць, мая й покуць
Хто ж цябе шанаваці будзь?
Я ж цябе да шанавала,
Штосуботы ды прыбірала
Раскашуйся жэ маці
да па вялікай хаце
- Што й па мору
Што й па мору
Там плавала стая белых лебядзей
Са малымі
Са малымі лебядзятамі
Адкуль ўзяўся
Адкуль ўзяўся шыза белы арол