- Вер мне
У маiх далонях прачынаюцца травы.
Твае акорды нараджаюць папрокi,
А па-за думкамi йдуць прарокi.
Яны выкладаюць свой шлях каменьнямi,
Лiстамi-крокамi, вялiкiмi зоркамi,
Што мы не дасталi прывабнымi гукамi.
Калi прачнуся я,
Дык апынуся я на iньшых планетах,
- Заенька
А ў заенькі тры домухны:
Адна дома - лесам бегчы,
Друга дома - полем бегчы,
Трэцьця дома - морам, морам плыць.
А ў заенькі тры домухны:
Полем бегчы - стральцы забьюць,
Лесам бегчы - ваўкі з'яду-у-ць,
- Людзі
Людзі, калі яны любяць,
Кідаюць доўгія позіркі. Глядзі.
Робяць глыбокія ўздыхі,
І як зьвяры калі пакахаюць.
Наліваюць у вочы муць, робячы цуглі
Зь пены сонца.
Калі пакахаюць,
Прымружваюць свае ночы павекамі з глебы,
- Танга на краi
У маёй галаве дзіўныя танцы,
Белыя фарбы, люстраныя водары.
У бамбукавай спальні сандалавы хлопчык
Танчыць на кончыках маіх.
У маім пакоі дзіўныя сьцены,
Гнуткія фарбы, дрыготкія водары.
Танчаць кілімы і габэлены,
Рухі, паветра, ЁН і я.
- Тры Сонцы
ТРЫ СОНЦЫ
Мора… Яго спаткае сьветам празрыстым бераг.
Па небе пралятаюць два белых ветры
Ў доугi шэраг i чапляюць неба.
Бераг гаворыць-гарыць, што чакае ён днi,
Калi кiне агнi ў ваду, што бьецца аб сьцены з размаху.
Аб Чорныя сьцены.