- 25 сакавіка
Калі мы з табой мужчыны,
Калі мы не ветры ў полі,
Калі любім мы Айчыну
Як сябе – і нават болей,
Дык тады скрозь нашы целы,
Скрозь пакуты ўсе і болі
Між аблок чырвона-белых
Пралятаюць птушкі волі.
- Бывайце здаровы
Бывайце здаровы, жывiце багата,
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
I вашае ласкi вавек не забудзем.
У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасце цвiце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды,
- Вераніка
Музыка: Ігар Лучанок
Словы: Максім Багдановіч
Iзноў пабачыў я сялiбы,
Дзе леты першыя прайшлi:
Там сьцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы,
Усё ў пылу. I стала мне
- Гаспадыня
Я прашуся ў парабкі да Вас,
Гаспадыня зорнага палаца.
Клапаціцца, каб агонь ня згас, —
Незямная і зямная праца.
.
Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас,
I агонь — пасаг ад бліскавіцы,
Блаславіла Мілавіца час,
- Жыве Беларусь
Музыка: Зміцер Вайцюшкевіч
Словы: Уладзімір Някляеў
Жыве Беларусь!..
Яна пяе, цалуецца у скверы,
Вянком купальскім па Дняпры плыве,
Жыве ў надзеі, любасці і веры –
- Калыханка для душы
Паглядзім на Венеру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І спяем для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.
Прыпеў:
Засынай у Венерыным ценю
І спакойную сні далячынь,
- Красуня-вясна
Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.
Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
- Леаніды не вернуцца да Зямлі
Расплата за ўсё:
За чырвоныя макі,
За світанне жыцця,
За блізкі канец,
За тое, што быў,
Што смяяўся і плакаў,
За тое, што ўсе любілі мяне.
За Сірына, што заліваўся ў маі,
- Матуля
Калі шчасце атуліць,
Ці заціхну ў журбе.
Я заўсёды, матуля,
Успамінаю цябе.
І нясу як закляцце
Перад Богам віну,
Што цябе, мая маці,
- Муры
На аснове музыкі Люіса Ляка (Lluis Llach)
Словы: Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski)
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незьлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блізка сьвятло.
І запальвалі сьвечкі яму,
- На дальняй старане
Музыка: Зміцер Вайцюшкевіч
Словы: Уладзімір Някляеў
На дальняй старане
Мне наплывае ў сне
Дом з клёнам пад акном
За дымам-туманом...
А там, у тумане,
- На Каляды
Над Крэвам сцямнела
I першая зорка ўзышла
Зусiм маладая.
I свецiць няўмела.
Пакуль ты шукала,
Пакуль ты мяне не знайшла
Над Крэвам сцямнела.
- Свабода
Так замала кленчыў.
Хлусіў мо замала.
Так няўдала патрапіў.
Так нязграбна сыходзіў.
Так няшмат я маю.
Болей не набуду.
Толькі без свабоды
- Толькі з табою
Толькі з табою мне хочацца быць,
Толькі з табою,
Радасць і шчасце з табою дзяліць
Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою.
Толькі к табе прыхіліцца хачу
- Шалік
Калі мяцеліца ў вакне
Я наліваю поўны шкалік
І ўспамінаю як ты мне
Падарыла белы шалік
Свяціўся зорак карагод
белы снег кружыў і падаў
На Новы год,на Новы год