- На начлезе
Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне,
ходзяць спутаныя коні ў тумане.
Буланыя мае коні
капытамі ціха звоняць
ў сэрца мне.
Доўга, доўга ноччу цуднай я не спаў —
аганёк на полі блудны вандраваў...
- Не зязюля куе
Не зязюля куе ля ракі –
тчэ дзяўчына сабе ручнікі,
Ранным раннем ўсё стук, тук, тук, стук,
а чаўночак слізгаецца з рук.
Пралятай, чаўночак, пралятай,
ўзорам бель ручнікоў патыкай,
Як на поля зялёных краснок
тчэ сам травень пахучай вяснойю
- Ой, пайду
Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду я.
Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую,
Дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе,
Дзе начамі вецер песні, казкі бае,
Дзе мая матуля сумна выглядае.