Брэменскія музыкіБыў у аднаго гаспадара Асёл. Шмат гадоў цягаў ён мяхі, але пад старасць аслаб, і гаспадар перастаў яго карміць.
Тады Асёл, скеміўшы, што справа дрэнь, узяў ды ўцёк у горад Брэмен. Ён спадзяваўся зрабіцца там вулічным музыкам. Па дарозе Асёл спаткаў Сабаку: той ляжаў, цяжка дыхаючы.
– Ты чаго так дыхаеш? – пытаецца Асёл.
– Стары я стаў, – адказвае Сабака, – на паляванне хадзіць не магу, вось і захацеў гаспадар мяне забіць, але я ад яго ўцёк.
– Хадзем са мной, – кажа Асёл, – станем вулічнымі музыкамі. Я граю на лютні, а ты будзеш біць у літаўры.
Пайшлі яны разам і неўзабаве сустрэлі Ката: той быў вельмі сумны.
– Ты чаго сумны? – пытаецца Асёл.
– Стары я стаў, – адказвае Кот, – задумала гаспадыня мяне ўтапіць, вось я і ўцёк.
ВавёркаЯ – рухавы звярок,
Заўжды весела мне.
Мая хатка – дупло
На высокай сасне.
На галінках сасны
Я грыбоў насушу,
Іх багата к зіме
У свой дом нанашу.
ВаськаКаточак-каток – шэранькі лабок. Пяшчотны Вася, ды хітры; лапкі ў яго аксамітныя, кіпцікі вострыя.
У Васечкі вушы чуйныя, вусы доўгія, футра шаўковае. Лашчыцца кот, выгінаецца, хвосцікам віляе, вочкі заплюшчвае, песеньку пяе, а як мышку зловіць – з’есць яе! Вочкі ж у яго вялікія, лапкі – як стальныя, зубкі – крывыя, кіпці – выпускныя.
Гусі-лебедзіЖылі муж і жонка, і былі ў іх дачка і сынок.
– Дачушка! – кажа маці. – Мы пойдзем на працу, прынясём табе булачку, а ты беражы браціка, з двара не выходзь.
Пайшлі яны, дачка пасадзіла браціка пад акенцам, а сама пабегла на вуліцу ды загулялася. Наляцелі гусі-лебедзі, падхапілі хлопчыка і панеслі.
Прыйшла дзяўчынка, глядзіць – няма браціка! Гукала, слязьмі залівалася – ён так і не адгукнуўся!
Выбегла ў поле і ўбачыла толькі, як удалечыні
мільганулі гусі-лебедзі. Пра іх даўно нядобрае казалі. Здагадалася дзяўчынка, што гэта яны браціка ўкралі, кінулася даганяць. Бяжыць і бачыць – стаіць печ.
– Печ, печ, куды гусі-лебедзі паляцелі?
– Пакаштуй майго жытняга піражка – скажу.
Дзед МарозУ вопратцы белай,
Шырокай, даўгой,
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.
ДзюймовачкаЖыла адна жанчына. Дзяцей у яе не было, а ёй вельмі хацелася дзіцятка. Пайшла яна да старой вядзьмаркі і кажа:
– Я так хачу, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!
– Вось табе ячменнае зярнятка, – адказвае вядзьмарка. – Пасадзі яго ў кветкавы гаршчок – і ўбачыш, што будзе.
Жанчына падзякавала і пайшла дадому, дзе пасадзіла ячменнае зярнятка ў кветкавы гаршчок.
Толькі яна яго паліла, як зярнятка адразу прарасло.
З зямлі паказаліся два лісцікі і сцяблінка, а на ёй – цудоўная кветка, падобная да цюльпана, які яшчэ не распусціўся. Жанчына пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткі, і ў тое ж імгненне кветка раскрылася. У ёй сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая, ростам усяго з дзюйм. Таму яе так
і назвалі – Дзюймовачка.
Калыску для яе зрабілі са шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдры – пялёстак ружы. У гэтую калыску дзяўчынку клалі на ноч, а ўдзень яна гуляла на стале. Пасярэдзіне стала жанчына паставіла талерку з вадой, а па краях талеркі расклала кветкі. Для маленькай Дзюймовачкі гэта было цэлае возера, і яна плавала там на пялёстку цюльпана, як на чоўне. Дзяўчынка цэлы дзень каталася па сваім цудоўным возеры і спявала песні. Такога пяшчотнага галаска, як у яе, ніхто ніколі не чуў.
КаласокЖылі-былі Пеўнік і двое мышанят: Круць і Верць. Мышаняты толькі спявалі і скакалі, а Пеўнік увесь час працаваў.
Аднойчы падмятаў Пеўнік двор і ўбачыў каласок.
Прыбеглі мышаняты:
– Трэба яго змалаціць.
Пакуль мышаняты гулялі ў лапту, Пеўнік скончыў малаціць.
Мышаняты запішчалі:
– Цяпер трэба мукі намалоць!
– Занясу зерне на млын, – сказаў Пеўнік.
Кот МаксімЖыў некалі гультай Марцін, і быў у яго кот Максім. Згарэла ў іх хата, адна гліняная печ засталася. Пажылі з год на печы, а тут і печ развалілася.
– Што рабіць будзем? – пытаецца Кот у гаспадара. – Трэба хату будаваць.
– Я надумаў жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
– Хто за цябе пойдзе? – смяецца Кот. – Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
– Пойдзе, не бойся! Ідзі сватай царскую дачку.
Няма чаго рабіць, пайшоў Кот у далёкую дарогу. Ідзе ён, ідзе, сустракае Зайца.
– Куды, Кот, ідзеш? – пытаецца Заяц.
– Да цара на суд. Гэта ж дзе што котка ўкрадзе або нашкодзіць – усё на ката кажуць. Кот смятану злізаў, кот сала ўкраў... Не магу я цярпець такога паклёпу!
Курка РабкаЖылі-былi дзед і бабка, і была ў іх Курка Рабка. Нанесла Курка яечак поўны падпечак. Сабрала іх бабка ў чарапіцу і паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца звалілася, яечкі пабіліся.
Плача дзед, плача бабка, Курка кудахча, вароты скрыпяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.
Прыйшоў Воўк:
– Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
– Як жа нам не плакаць? Жыве ў нас Курка Рабка. Нанесла Курка яечак поўны падпечак. Сабрала іх бабка ў чарапіцу і паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца звалілася, яечкі пабіліся.
І Воўк завыў.
Прыйшоў Мядзведзь:
– Воўк, чаго выеш?
Ліса і КазёлБегла Ліса, на варон заглядзелася i ў калодзеж звалілася. Вады ў калодзежы было няшмат: патануць нельга, але і выскачыць – таксама. Сядзіць Ліса, бядуе.
Ідзе Казёл – разумная галава. Ідзе, вялізнай барадой трасе, вялізнымі рагамі матляе. Зазірнуў ён у калодзеж, убачыў Лісу і пытае:
– А што ты, Лісачка, там робiш?
– Адпачываю, галубочак, – адказвае Ліса. – Там, наверсе, горача, дык я сюды і забралася. Як жа тут халодненька і добранька! Вадзіцы свежай – колькі пажадаеш!
А Казлу даўно піць хацелася.
– Вада хоць добрая? – пытае Казёл.
– Цудоўная, – адказвае Ліса. – Чыстая, халодная! Скачы сюды, калі хочаш: нам абаім тут месца хопіць!
Скочыў Казёл па дурасці, ледзь на Лісу не зваліўся. А яна яму:
Лянівая бручалінаЖыла ў адной вёсцы дзяўчынка, якая не любіла хадзіць ножкамі. Звалі гэтую лянівую дзяўчынку Бручаліна. І была ў яе старэнькая бабуля.
Аднойчы пайшлі бабуля з унучкай па кветкі. Нарвалі рамонкаў ды дзьмухаўцоў і пайшлі дамоў.
Але хутка Бручаліне надакучыла ісці самой, і яна захныкала:
– Хачу на ручкі!
Пачала ёй бабуля выгаворваць:
– Як табе не сорамна? Ты ўжо зусім вялікая! Не вазьму цябе на ручкі!
Бабуля павярнулася і пайшла, а Бручаліна заплакала:
– Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла.
Малыш-КарантышДаўным-даўно, калі ўсе дарослыя былі яшчэ дзецьмі, жыў сабе Малыш-Карантыш, у якога была вялікая карова. Аднойчы ранкам ён прыйшоў яе падаіць і сказаў:
– Стой, кароўка, ні гу-гу,
Дам табе я тварагу.
Але стаяць спакойна вялікая карова не хацела.
– Гэй, – абурыўся тады Малыш-Карантыш, – вы толькі на гэта паглядзіце!
І пайшоў да мамы.
– Мама, – сказаў ён, – карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць.
– Тады вазьмі дубец і адлупцуй яе, – параiла мама.
Муха-пяюхаМуха-пяюха мела карэту і шэсць камароў. Запрэгла яна іх ды паехала катацца. Едзе яна, едзе, сустракае мышку.
– Вітаю! Як паню зваць?
– Я Муха-пяюха. А ты?
– Я – Мышка-скрабатуха.
– Сядай да мяне!
Едуць яны, едуць – скача жабка:
– Вітаю! Як паненак зваць?
– Муха-пяюха. Мышка-скрабатуха. А цябе?
Піліпка-сынокЖылі мужык і жонка, і не было ў іх дзяцей. Жонка бядуе: няма каго калыхаць. Аднойчы мужык высек з алешыны палена і кажа жонцы:
– На, калышы!
Жонка пачала палена калыхаць і спяваць:
– Люлі, люлі, сынок!..
Калыхала дзень, другі, а на трэці бачыць: ляжыць у калысцы хлопчык! Абрадаваліся мужык і жонка, назвалі хлопчыка Піліпкам і сталі яго гадаваць. Падрос Піліпка і кажа:
– Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбнае вясельца, – хачу рыбу лавіць.
Бацька зрабіў яму чоўнік і вясельца.
Дзень і ноч Піліпка рыбу ловіць, нават есці не ідзе. Маці сама яму на возера абед нясе і кліча:
Пра Лісу і КоткуБлукала неяк Котка па лесе. Раптам бачыць – бяжыць насустрач Ліса. Котка ўжо не раз чула, што Ліса – махлярка і пранырлівая хітруха. «Паспрабую я з ёй пагаварыць!» – падумала Котка.
– Вітаю, дарагая сястрыца Ліса! – сказала Котка. – Як тваё здароўе?
Ліса паглядзела на Котку звысоку і адказала:
– Дзякуй, са здароўем някепска!
Тут яны разгаварыліся. Слова за слова размова пайшла пра тое, хто з іх абедзвюх ведае больш хітрыкаў і выкрутасаў.
Котка зрабiла прастадушную пысу і сказала:
– Сястрыца! Я ведаю толькі адзін хітрык.
– Няўжо толькі адзін? – здзівілася Ліса. – У мяне іх сотні ў запасе! Я любога паляўнічага саб’ю з панталыку!
Прынцэса на гарошынеЖыў на свеце прынц, які вельмі хацеў ажаніцца з прынцэсай, ды толькі з сапраўднай. Ён шукаў яе ўсюды, але нешта ўсё было яму не даспадобы: прынцэс шмат, а вось ці сапраўдныя яны, зразумець прынц не мог. Вярнуўся ён дадому і зажурыўся: вельмі яму хацелася сустрэць сапраўдную
прынцэсу.
Аднойчы ўвечары пайшоў дождж, а пасля разбушавалася
жахлівая навальніца. Стары кароль пачуў, як у гарадскую браму пастукалі, і пайшоў адчыняць. Ля брамы стаяла прынцэса. Якая ж яна была ад дажджу і непагадзі! Вада сцякала з яе валасоў і сукенкі проста ў чаравікі і выцякала з-пад пятак. І ўсё ж яна назвала сябе сапраўднай прынцэсай.
«Ну, гэта мы праверым!» – падумала старая каралева, але нічога не сказала, а толькі пайшла ў спальню, зняла з ложка ўсе пярыны і падушкі, паклала на дошкі гарошыну, а затым узяла дваццаць пярын і паклала іх на гарошыну.
На гэты ложак прынцэса і легла спаць.
Ранкам яе спыталі, як ёй спалася.
– Ах, проста жудасна! – адказала прынцэса. – Я за ноч вачэй не звяла. Не ведаю, што ў мяне быў за ложак! Я ляжала на чымсьці цвёрдым, і цяпер у мяне ўсё цела ў сіняках. Гэта нейкі кашмар!
Разам цесна, а паасобку сумнаКажа брацік сястрычцы:
– Не чапай майго ваўчка!
Сястрыца адказвае браціку:
– А ты не чапай маіх лялек!
Селі дзеці па розных кутах, але неўзабаве абаім стала сумна.
Чаму ім абаім стала сумна?
Тры мядзведзіПайшла адна дзяўчынка ў лес. Там яна заблукала і пачала
шукаць дарогу назад, але не знайшла, а натрапіла на дамок.
Дзверы былі адчыненыя, яна за іх зазірнула, убачыла, што нікога няма, і ўвайшла.
У дамку жылі тры мядзведзі. Адзін мядзведзь быў бацькам, звалі яго Міхал Іванавіч. Ён быў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіцай. Яна была меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў медзведзянём, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў
дома не было, яны пайшлі ў лес гуляць.
У дамку было два пакоі: сталовая і спальня. Дзяўчынка
зайшла ў сталовую і ўбачыла на стале тры місы з поліўкай. Першая міса, вялікая, належала Міхалу Іванавічу. З другой місы, меншай, ела Настасся Пятроўна, а трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Ля кожнай місы ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і пасёрбала з самай
Тры парсючкіЖылі-былі на свеце тры парсючкі, тры браты. Звалі іх Ніф-Ніф, Нуф-Нуф і Наф-Наф.
Усё лета яны куляліся з боку на бок і грэліся на сонейку. Тым часам настала восень.
– Я зусім змёрз ноччу. Давайце пабудуем хату і будзем у ёй зімаваць, – сказаў Наф-Наф братам.
– Паспеем яшчэ! Да зімы далёка, – адказалі яны.
Але з кожным днём рабілася ўсё халадней. І гультаяватыя браты ўзяліся за працу.
Ніф-Ніф змайстраваў сабе хату з саломы, а Нуф-Нуф – з галля.
– Хадзем да Наф-Нафа, паглядзім, якую ён пабудаваў сабе хату! – сказаў Нуф-Нуф.
А Наф-Наф нацягаў камення, намясіў гліны і паціху будаваў сабе дом, у якім можна было схавацца ад ветру, дажджу і марозу. Ён паставіў у доме дубовыя дзверы, каб Воўк з суседняга лесу не мог да яго ўлезці.
Хлопчык-зоркаВярталіся неяк двое бедных дрывасекаў дадому. Была зімняя ноч, стаяў люты мароз. І калі яны выбраліся з лесу, адбылося нешта неверагоднае. З неба звалілася чароўная зорка, і дрывасекам падалося, што ўпала яна непадалёк ад іх. Яны пабеглі, бо вырашылі, што гэта кавалак золата. Адзін з дрывасекаў, які прыбег хутчэй, убачыў, што гэта залаты плашч, і вырашыў, што знайшоў скарб. Але ў складках плашча ён знайшоў не золата, а малое дзіця.
Адзін дрывасек сказаў другому:
– Давай пакінем яго тут, бо мы бедныя і ў нас хапае сваіх дзяцей, якіх трэба карміць.
Але другі запярэчыў:
– Нельга пакідаць дзіця на снезе. Я занясу яго дадому.
Калі жонка ўбачыла, што яе муж вярнуўся з лесу, яна яго абняла і запрасіла заходзіць у дом. Але дрывасек расхінуў залаты плашч і паказаў ёй дзіця.
Жонка ўсклікнула:
– Нашы дзеці сядзяць без хлеба, а мы яшчэ чужое дзіця карміць будзем?