АБВ
911pesni
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Лянівая бручаліна

    Исполнитель: Аверсэв
    Название песни: Лянівая бручаліна
    Дата добавления: 17.11.2025 | 19:40:02
    Просмотров: 1
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Здесь расположен текст песни Аверсэв - Лянівая бручаліна, перевод и видео.
    Жыла ў адной вёсцы дзяўчынка, якая не любіла хадзіць ножкамі. Звалі гэтую лянівую дзяўчынку Бручаліна. І была ў яе старэнькая бабуля.
    Аднойчы пайшлі бабуля з унучкай па кветкі. Нарвалі рамонкаў ды дзьмухаўцоў і пайшлі дамоў.
    Але хутка Бручаліне надакучыла ісці самой, і яна захныкала:
    – Хачу на ручкі!
    Пачала ёй бабуля выгаворваць:
    – Як табе не сорамна? Ты ўжо зусім вялікая! Не вазьму цябе на ручкі!
    Бабуля павярнулася і пайшла, а Бручаліна заплакала:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла.
    Прыбег Зайчык:
    – Сядай, я цябе занясу.
    Села Бручаліна Зайцу на спіну, і ён паскакаў.
    Але зайцы – народ баязлівы. Вось і наш Зайчык ад кожнага шолаху хаваўся ў лесе. Ляжа за пянёк і не варушыцца. Надакучыла Бручаліне чакаць, і пачала яна клікаць:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, а Заяц усяго баіцца.
    Падпоўз да яе Слімак:
    – Я цябе занясу. Залазь да мяне на дах.
    Бручаліна залезла на дах, і Слімак папоўз. Пад цёплым сонейкам дзяўчынка заснула.
    Прачынаецца – а Слімак яшчэ да наступнага ку-
    ста не дапоўз. Злезла Бручаліна ўніз і заплакала:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, Заяц усяго баіцца, а Слімак ледзь паўзе.
    Прыбегла Козачка:
    – Сядай, я цябе занясу!
    Села Бручаліна да яе на спіну, і Козачка паскакала. «Ой, зараз упаду!» – спужалася Бручаліна і адразу ж упала. А Козачкі і след прастыў. Бручаліна як закрычыць:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, Заяц усяго баіцца, Слімак ледзь паўзе, а Козачка збегла!
    Прыскакаў да яе Конь:
    – Я цябе занясу.
    Бручаліна залезла да яго на спіну, і Конь паскакаў. Дзяўчынка аберуч ухапiлася за грыву, але ўсё адно не ўтрымалася, звалілася і заплакала:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, Заяц усяго баіцца, Слімак ледзь паўзе, Козачка збегла, а Конь скача стрымгалоў.
    Прыляцеў Голуб:
    – Я цябе занясу. Толькі мацней трымайся за шыю.
    Ён узляцеў у неба і падняўся так высока, што ў Бручаліны закружылася галава.
    – Мілы Голуб, хутчэй апусці мяне на зямлю! – папрасіла дзяўчынка.
    Унізе тоненькай стужкай вілася рачулка. Голуб пасадзіў Бручаліну на пясчаны бераг і паляцеў далей.
    Зноў Бручаліна адна. Глядзіць – плыве Човен. Падбегла яна да вады і ціхутка пытае:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, Заяц усяго баіцца, Слімак ледзь паўзе, Козачка збегла, Конь скача стрымгалоў, а Голуб лётае занадта высока.
    Човен падплыў да берага і кажа:
    – Сядай, я цябе завязу.
    Села Бручаліна ў Човен і паплыла.
    Але Човен быў стары і хутка пачаў працякаць. Добра, што бераг быў блізка. Ледзь паспела Бручаліна выскачыць на бераг, як Човен патануў. Стаіць Бручаліна ля рэчкі і плача:
    – Хто мяне занясе дамоў? Бабуля пайшла, Заяц усяго баіцца, Слімак ледзь паўзе, Козачка збегла, Конь скача стрымгалоў, Голуб лётае занадта высока, а Човен патануў.
    Ляціць Пчала.
    – Ж-ж-ж! Паспрабуй ісці ножкамі, – параіла яна Бручаліне і паляцела.
    Ніхто больш не хацеў дапамагчы лянівай дзяўчынцы. Давялося ёй самой дабірацца дадому. Спачатку яна ішла марудна, а потым усё хутчэй і хутчэй.
    Калі яна забегла ў дом, бабуля ўжо накрывала на стол. Яна нічога не сказала ўнучцы, а толькі з усмешкай глядзела, як Бручаліна з апетытам пачала есці.
    Жила в деревне девочка, которая не любила ходить одна. Эту ленивую девочку звали Брухалина. И была у неё старушка бабушка.
    Однажды бабушка с внучкой пошли за цветами. Они нарвали ромашек и одуванчиков и вернулись домой.
    Но Брухалине скоро надоело ходить одной, и она захныкала:
    - Я хочу, чтобы меня носили!
    Бабушка стала её ругать:
    - Как тебе не стыдно? Ты уже совсем большая! Я тебя на руки не возьму!
    Бабушка повернулась и ушла, а Брухалина закричала:
    - Кто меня домой отнесёт? Бабушка ушла.
    Прибежал маленький зайчик:
    - Садись, я тебя понесу.
    Брухалина села зайчику на спину, и он подпрыгнул.
    Но зайчики – народ пугливый. Поэтому наш зайчик прятался в лесу от каждого шороха. Она лежит за пнём и не шевелится. Брухалине надоело ждать, и она стала звать:
    - Кто меня домой отнесёт? Бабушка ушла, а Заяц всего боится.
    Улитка подползла к ней:
    - Я тебя отнесу. Забирайся ко мне на крышу.
    Брухалина забралась на крышу, а Улитка поползла. Под тёплым солнышком девочка уснула.
    Она проснулась – а Улитка ещё не доползла до следующего куста. Брухалина спустилась вниз и закричала:
    - Кто меня домой отнесёт? Бабушка ушла, Заяц всего боится, а Улитка еле ползает.
    Подбежала Козлёнок:
    - Садись, я тебя отнесу!
    Брухалина села ей на спину, а Козлёнок вскочил. «Ой, сейчас упаду!» Брухалине стало страшно, и она тут же упала. И Козлёнок, и тропинка замерзли. Брухалине, как кричать:
    - Кто меня довезёт? Бабушки нет, Заяц всего боится, Улитка еле ползает, а Козакка убежал!
    К ней подскакал Конь:
    - Я тебя довезу.
    Брухалина вскочила ему на спину, и Конь поскакал. Девочка вцепилась обеими руками в гриву, но не удержалась, упала и закричала:
    - Кто меня довезёт? Бабушки нет, Заяц всего боится, Улитка еле ползает, Козакка убежала, а Конь скачет стремглав.
    Прилетел Голубь:
    - Я тебя довезу. Только крепче держись за шею.
    Он взмыл в небо и поднялся так высоко, что у Брухалины закружилась голова.
    - Голубь, спусти меня скорее на землю! - взмолилась девочка.
    Внизу тонкой лентой струился ручей. Голубь опустил Брухалину на песчаный берег и улетел. Брухалина снова одна. Смотрит – плывёт Лодка. Бежит к воде и тихо спрашивает:
    – Кто меня домой отвезёт? Бабушка ушла, Заяц всего боится, Улитка еле ползает, Коза убежала, Лошадь прыгает стремглав, а Голубь летит слишком высоко.
    Лодка подплыла к берегу и говорит:
    – Садись, я тебя отвезу.
    Брухалина села в Лодку и уплыла.
    Но Лодка была старая и быстро начала течь. Хорошо, что берег был близко. Едва Брухалина успела выскочить на берег, как Лодка утонула. Брухалина стоит у реки и плачет:
    – Кто меня домой отвезёт? Бабушка ушла, Заяц всего боится, Улитка еле ползает, Коза убежала, Лошадь прыгает стремглав, Голубь летит слишком высоко, а Лодка утонула.
    Пчела летит.
    – Х-х-х! Попробуй пройтись на ногах, – посоветовала она Брухалине и улетела.
    Никто больше не хотел помогать ленивой девочке. Ей пришлось самой добираться домой. Сначала она шла медленно, потом всё быстрее и быстрее.
    Когда она вбежала в дом, бабушка уже накрывала на стол. Она ничего не сказала внучке, а лишь с улыбкой наблюдала, как Брухалина с аппетитом принялась есть.

    Скачать

    Смотрите также:

    Все тексты Аверсэв >>>

    О чем песня Аверсэв - Лянівая бручаліна?

    Отправить
    Верный ли текст песни?
    ДаНет