АБВ
911pesni
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Пшанічны каласок

    Исполнитель: Аверсэв
    Название песни: Пшанічны каласок
    Дата добавления: 03.04.2026 | 12:54:48
    Просмотров: 1
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Здесь расположен текст песни Аверсэв - Пшанічны каласок, перевод и видео.
    Жылі на адным двары курка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.
    Курка дзетак даглядала, зярняткі шукала. А гусак і індык толькі шпацыравалі ды спрачаліся, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
    – У мяне галава большая, – хваліцца гусак, – дык і розуму ў ёй больш!
    – Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, але дурная, як бот, – адказвае індык.
    – Затое нос у мяне прыгожы, – кажа гусак, – а ў цябе смешны! Чарвяк, а не нос!
    І гусак, і індык былі страшэннымі гультаямі. Ежу шукаць ленаваліся і часта галадалі. А курка цэлымі днямі працавала. Аднойчы знайшла яна ля плота пшанічны каласок.
    – Ко-ко-ко! Глядзіце, які каласок я знайшла!
    Пачулі гэта Шыпун і Балбатун.
    – Ану, пакажы!
    Курка паказала.
    – Трэба каласок змалаціць, – сказаў індык.
    – Ага, ага! Тады зярняткі будуць, – згадзіўся гусак.
    – А хто ж змалоціць? – запыталася курка.
    – Толькі не я! – адказаў гусак. – Я тоўсты, мне цяжка.
    – Няўжо ты хочаш, каб я малаціў? – занерваваўся індык. – Я табе не парабак!
    – Ну добра, – сказала курка, – я сама.
    Пайшла яна на ток і змалаціла каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца:
    – Глядзіце, якія цудоўныя! Чырвоненькія, слаўныя! Яны нават смачнейшыя за ячменныя!
    Падышлі гусак з індыком.
    – Так, так! Шкада іх дзяўбці. Трэба змалоць ды напячы булак, – параіў індык.
    – Ага, ага – кажа гусак. – Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух!
    – А хто ж змеле? – запыталася курка.
    – Не я! – буркнуў гусак.
    – I не я! – крыкнуў індык.
    – Ну калі так, то давядзецца мне, – сказала курка.
    Узяла яна торбачку і пайшла. Змалола і прынесла муку дамоў.
    – Ай, якая бялюткая мука! – засакатала курка на ўвесь двор.
    – Так, – панюхаў індык, – пахне добра.
    – Смачныя булкі будуць! – уставіў слова і гусак.
    – Ну а хто ж іх спячэ? – пытаецца курка.
    Гусак толькі галавой пакруціў. Індык адказаў:
    – Я хоць і ўмею, ды не хачу.
    – Ну тады я! – сказала курка.
    Знайшла яна дзежачку, рашчыніла цеста, насякла дроў і запаліла ў печы. Потым нарабіла круглых булак і паставіла ў печ. Спякліся булкі, і такі прыемны пах пайшоў, што ў гусака і індыка слінкі пацяклі. Яны ўжо так згаладаліся, што нават спрачацца перасталі.
    – Хадзем, – сказаў індык, – булкі ўжо гатовыя.
    – Хадзем, брат! – адказаў гусак.
    Прыйшлі яны ў хату, а там курка булкі з печы дастае.
    – Якраз у пару прыйшлі, – весела загаманіў індык.
    – Ага, – заківаў галавою гусак і падаўся за стол. Індык – за ім.
    Але курка іх спыніла:
    – Чакайце, панове! Перш чым сядаць, адкажыце мне на маё пытанне.
    – Пытайся хутчэй! – усердзіўся гусак.
    – Але, толькі хутчэй, – забалбатаў і індык.
    – Хто пшанічны каласок знайшоў?
    – Ты, курка, вядома, ты, – дружна адказалі індык і гусак.
    – Хто яго змалаціў?
    – Ты, курка, змалаціла.
    – Хто зярняткі ў млын насіў?
    – Ты...
    – Хто дровы сек, у печы паліў, булкі пёк?
    Пераглянуліся індык з гусаком і адказалі:
    – Ты... За гэта табе і слава!
    – Дык вось, – сказала курка Сакатушка, – каму слава, таму і булкі! А вы, гультаі, ідзіце прэч! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды!
    Кураняткі з куркай пачалі частавацца свежымі булкамі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
    В одном дворе жили курочка Сакатушка, гусь Шипун и индюк Балбатун.
    Курочка присматривала за цыплятами, выискивала зёрнышки. А гусь с индюком только расхаживали да спорили о том, кто из них важнее и умнее.
    — У меня голова больше, — хвастался гусь, — значит, и мозгов в ней больше!
    — Голова у тебя большая — это правда, — отвечал индюк, — но пустая, как сапог!
    — Зато нос у меня красивый, — говорил гусь, — а у тебя — смешной! Червяк какой-то, а не нос!
    И гусь, и индюк были страшными лентяями. Им лень было искать себе корм, и часто они сидели голодными. А курочка трудилась целыми днями напролёт. Однажды у забора она нашла пшеничный колосок.
    — Ко-ко-ко! Смотрите, какой я колосок нашла!
    Услышали это Шипун и Балбатун.
    — Ой, покажи!
    Курочка показала.
    — Надо этот колосок обмолотить, — сказал индюк.
    — Да-да! Тогда зёрнышки появятся, — согласился гусь.
    — А кто же его обмолотит? — спросила курочка.
    — Только не я! — ответил гусь. — Я толстый, мне тяжело.
    — Ты что, хочешь, чтобы я молотил? — возмутился индюк. — Я тебе не слуга!
    — Ну что ж, — сказала курочка, — сама обмолочу.
    Пошла она к ручью и обмолотила колосок. Принесла зёрнышки и обрадовалась:
    — Смотрите, какие они чудесные! Красные, красивые! Они даже вкуснее ячменя!

    Подошли гусь с индюком.
    — Да-да! Жалко такие зёрнышки просто так клевать. Надо их смолоть и булочку испечь, — посоветовал индюк.
    — Да-да, — поддакнул гусь. — Пшеничные булочки такие же мягкие, как мой пух!
    — А кто же их смолет? — спросила курочка.
    — Только не я! — проворчал гусь.
    — И не я! — закричал индюк. — Ну что ж, раз так, значит, придётся мне, — сказала Курочка.
    Она взяла мешочек и отправилась в путь. Она смолола зерно и принесла муку домой.
    — Ой, какая белая мука! — воскликнула Курочка на весь двор.
    — Да, — фыркнул Индюк, — пахнет вкусно.
    — Булочки будут объеденье! — вставил своё слово и Гусь.
    — Ну, а кто же их испечёт? — спрашивает Курочка.
    Гусь лишь покачал головой. Индюк ответил:
    — Я умею, но не хочу.
    — Ну тогда я сама! — сказала Курочка.
    Она нашла маленький горшочек, раскатала тесто, нарубила дров и затопила печь. Затем она слепила круглые булочки и поставила их в печь. Булочки испеклись, и такой приятный запах пошёл, что у Гуся и Индюка слюнки потекли. Они так проголодались, что даже перестали спорить.
    — Пойдём, — сказал Индюк, — булочки готовы.
    — Пойдём, братец! — ответил Гусь.
    Они подошли к домику, а там Курочка как раз вынимала булочки из печи.
    — Как раз вовремя подоспели, — весело затараторил Индюк.
    — Ага, — кивнул Гусь и сел за стол. Индюк последовал за ним.
    Но Курочка остановила их:
    — Погодите, господа! Прежде чем сесть, ответьте на мой вопрос.
    — Спрашивай скорее! — рассердился Гусь.
    — Да, только побыстрее, — затараторил и Индюк.
    — Кто нашёл колосок?
    — Ты, Курочка, конечно, ты, — в один голос ответили Индюк и Гусь.
    — А кто его обмолотил?
    — Ты, Курочка, ты и обмолотила.
    — А кто зерно на мельницу носил?
    — Ты...
    — А кто дров нарубил, печь затопил, булочки испёк?
    Индюк и Гусь переглянулись и ответили:
    — Ты... За это тебе и слава!
    — Вот именно, — сказала Курочка-Сакатушка, — кому слава — тому и булочки! А вы, лентяи, уходите прочь! Куд-куда-куда! Дети, бегите сюда!
    Цыплята вместе с курицей принялись лакомиться свежими булочками. А голодные лентяи — индюк и гусь — снова заспорили о том, кто из них самый главный и самый умный.

    Скачать

    Смотрите также:

    Все тексты Аверсэв >>>

    О чем песня Аверсэв - Пшанічны каласок?

    Отправить
    Верный ли текст песни?
    ДаНет