Я чуў праз крохкую шыбу Крокі тых, кто ішоў на працу, Крокі тых, кто ішоў у краму, Крокі тых, кто ішоў дамоў.
Я чуў празь сьцены з паперы Галасы мужчын нецьвярозых, Галасы кабет раздражнёных, Галасы знэрваваных дзяцей.
Я чуў праз кардонную столю Стук цяжкіх дажджавых кропляў, Шолах крылаў вільготных птушак, Самалётны узьлётны сьпеў.
Я чуў праз гнілую падлогу Мэтрабудаўцаў нудную песьню, Мышэй асьцярожныя крокі, Цяжкія ўздыхі зямлі.
І тады я заціснуў вушы, Але чуў праз свае далоні Скавытаньне халоднага ветру І бразгат пабітага шкла.
І растварыўся ў прасторы, У бразгаце, шолаху, стуку, Сярод мільёнаў гукаў Мой надарваны крык. I chuck Croc, who is on the ground, Croc, who is off Kram, Croc tyty who іshoў damoў.
I chz с praz s з s papy Galasy muzhchin noncvyarozykh, Galasy kabet exasperated, Galasy sovereign jaty.