Интервью лидера ЛТ на фестивале Sziget 2010Еўрарадыё: Выступ на такім фестывалі як Сігет што-небудзь значыць для "Ляпіса Трубяцкога"? Таму што для беларусаў, якія сюды прыехалі, гэта сапраўды падзея — першы беларускі гурт на галоўнай сцэне...
Міхалок: Ведаеш, усё, звязанае з "намбер уан", з першай пазіцыяй, без ілжывай сціпласці, мне замінае.
Я сам выдатна разумею, што гэта недарэчна. Разумею, што клоўны не павінны быць на лідзіруючых пазіцыях у цырку. На першых пазіцыях павінны быць ілюзіяніст, масціты дрэсіроўшчык, жанглёр, акрабаты, якія рызыкуюць жыццём. А мы — клоўны, гумарысты, перасмешнікі. І я ведаю, што многіх людзей гэта раздражняе. І многія ставіліся б да нас добра, калі б мы былі на другім месцы, а на першым — N.R.M., The Toobs, "Серебряная Свадьба", хто заўгодна.
Калі б "Ляпіс Трубяцкой" плёўся ў пяцёрцы лідараў — мяне б гэта задавальняла, з мяне б зняло шмат праблем. А так — увесь гэты ўзровень адказнасці, вы прадстаўляеце ўсю нашу, бл**ь, краіну... Я прадстаўляю толькі сябе.