- Балада пра Катманду і Мандалай
А як нарадзіўся ў стайні Хрыстос,
То было на сьвеце і радасьці і сьлёз.
Толькі мы пра гэта ня ведалі, ня зналі,
Бо ў нас газэты нічога не пісалі.
Сіяністы і масоны
Паехалі “Опелем-Асконай”,
Ну а мы з канюшні выкідвалі гной,
- Балада пра сьвятога Мікалая
Балада пра Сьвятога Мікалая
Кароткі сьнежаньскі дзянёк
Падоўжаў на барані скок.
Віхура сьвішча па-над апусьцелым садам.
Але аднойчы ўначы
Сьвятлом назьдзіўным заблішчыць,
Зазьзяе зорка — пачынаюцца Каляды.
- Балада пра таварыша Сапегу
«Таварыш Сапега»
Am E Am
Hа плошчы, замеценай сьнегам,
C G C
Часоў так зь пяцi да шасьцi
F C Dm Am
Стаяў pазьняшчасны таваpыш Сапега -|
- З Новым годам, электарат
Асыпаецца бедны наш сад,
зоркі ў небе ляцяць карагодам.
З Новым годам, электарат,
са старым цябе, брат, Новым годам.
З Новым годам, электарат,
са старым цябе, брат, Новым годам.
Уціскаючы ў крэсла свой зад,
- Кароткая гісторыя Беларусі
...А на Пярэсьпе музыка іграе.
Народ стаіць і толькі пазяхае,
Бо нейкія засранцы папсавалі танцы,
Худыя, як цьвікі, кажуць, што бальшавікі.
А помніш, Антак, як таму з тры рокі
Увосень зь лесу да нас лёталі сарокі,
А потым Шлёма з Груцаю зрабілі рэвалюцыю,
- Кухарчыныя дзеці
Бадзяўся па сьвеце раз нейкі дзівак
Ў падранай старой марынарцы...
І справа далей адбывалася так:
Надта адной спадабаўся кухарцы.
Яна дзівака да сябе прывяла
На кухню. Ля печы гарачай
Паесьці дала, ўсё што трэба, дала,
А ён ёй за гэта аддзячыў.
- Местачковы раман
Калі чорнае восені — змрочнае маці —
Зь неба холадам зорныя вочы бліснуць,
Сам-насам не магу доўга высядзець у хаце....
Да Абрама ў карчму мяне ногі нясуць.
Не гані мяне, жыдзе, паслухай, Абрамку,
Забірай усе грошы, адно не гані!
Лепей грай, што ёсьць сілы, аж да самага ранку,
- Ноч пад Новы год
Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг,
Другі пачынае.
Маўчыць непрытульна засьнежаны луг
І пушча лясная.
Мільгаюць далёкія зоры ў гары,
Як чыстыя росы,
І ходзіць паважна мароз па бары,
Злы, белавалосы.
- Орля
Нібы знаёмая вуліца, нібы знаёмае надвор'е — халодная восень.
Здаецца, пройдзеш колькі крокаў - ув акне гарыць сьвятло: там твае бацькі не спяць.
Як трапіў я ў гэтае дзіўнае напаўмястэчка-напаўвёску
На трыццаць трэцім недарэчным годзе свайго жыцця?
А дванаццатай гадзіне кастрычнік саступае крэсла, лістапад прыходзіць позьні.
Цырымонію пільнуе ставокая, ставухая маўклівая ноч.
Усюды веліч цішыні, і толькі недзе ў вышыні, зьняволеная тэлеграфным дротам, дрыжала нейкая песьня.
- Партызанская баляда
Партызанская балада
Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі,
Не цягні на канцэрт рускай групы
“Монгол шуудан”.
Пачынаюць балець і крывавіць
праклятыя раны.
Я — адзіны ў краіне
- Пра саксафаніста Сярожу
Жыў непрыкметна на зямлі
Саксафаніст Сярожа.
Усяго багацця меў –
Толькі свой срэбраны саксафон.
Ах, як Сярожа мог зайнраць!
Цяпер ужо не можа,
Бо ўчора нечакана трапіў
Пад машыну ён.
- Смутны беларускі блюз
Хто калісьці выдумаў
І засьпяваў упершыню
Гэты смутны беларускі блюз?
Сёньня ўжо гэты блюз
Сьпявае, з працы ідучы,
Кожны трэці звыклы беларус...
Дахаты цягнецца з плугам араты,
- Сярэднявечча
Спалоханыя думкі, страціўшы гняздо,
Ляцяць у твой негасьцінны, змрочны вырай.
Там біскуп сёньня асьвячае новы храм:
Ad majorem Dei gloriam —
Разьюшаны арган
Плюецца вогненным акордам
Страшных нотаў.
Сярэднявечча… Што будзе потым?
- У Гародні дождж
Вясновым вечарам анёлы два
На вежах Фарнага касьцёла
Зайгралі разам вельмі моцна ноту “фа”,
І дождж наклікалі анёлы.
Неспадзявана зграя чорных хмараў
На горад зь неба наплыла.
У Гародні дождж!!!
- Ціхі анёл
Я стаміўся гаварыць тыя ж самыя словы,
я стаміўся, я хачу памаўчаць,
а на плошчах ізноў пра народ і пра мову,
пра былое вялічча крычаць…
Падымаюцца з магілаў аблезныя цені,
ў кіпцюрах сатлелых лохмаў сьцягі,
сонца зранку раскідае скупыя праменьні