Аксамітныя танцыНа кухонным стале
Танчыць чорная котка.
Танчыць чорная котка
На кухонным стале.
Падабаюцца мне
Аксамітныя танцы.
Аксамітныя танцы
Падабаюцца мне.
Белая ЛебедзьНадта хочацца ў вырай,
Мая Белая Лебедзь.
А цi хочаце вы ў рай?
Мне хацелась бы ведаць,
Мне хацелась бы ведаць.
Мне хацелась бы верыць,
Што вы хочаце ў вырай,
Мая сумная Лебедзь.
Божа, забяры маё жыцьцёБожа, забяры маё жыцьцё.
Выратуй зьнямелую Айчыну,
Выратуй ахвяры і злачынцаў,
Божа, забяры маё жыцьцё.
Ты магутны, вольны і вялікі,
Ганарлівым адпусьці грахі.
Веру - да цябе вядуць шляхі,
БомбаБомба мае ўзарвацца а трынаццатай дваццаць,
Але пакуль што трынаццаць пятнаццаць.
Нехта здолее выйсьці, нехта будзе праходзіць,
Нехта будзе вагацца у трынаццаць шаснаццаць.
Аааааааааа...
Тэрарысты адбеглі на такую адлегласьць,
ВакноАмаль што кожны дзень гляджу ў сваё вакно,
Знаёмы краявід вітаю я праз шкло.
Знаёмы краявід, няма на што глядзець,
Завулак, дрэва, мур і вуліца .........
Але раз-пораз там, па-за халодным шклом
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон,
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон.
Восеньская калыханка для краіныСьпі, зямля мая, засьні,
Пазяхні, заплюшчы вочы.
Чуеш, будзе як захочаш,
Не турбуйся, адпачні.
Сьпі, зямля мая, засьні,
З ранку будзеш ты умыта
Цёпленькай вадой, нібыта
ВыбарСярод закручанай дарогі,
Сярод адчаю і нязгоды
Ты мне крычаў: "Да перамогі!",
А мне хацелася...
Свабоды! Свабоды!
Ты уваскрасаеш, памінаеш
Напэўны час ці назаўсёды,
Выгнаны сынПрывітаньне, выгнаны сын.
Ў вітражах твайго божага дому
Так прыгожа адбіваюцца промні
Сонца, якое заходзіць.
Сонца, якое заходзіць.
Сонца, якое заходзіць.
Прывітаньне, выгнаны сын.
Дакранiся да вадыДакраніся да вады
І ты адчуеш, што такое душа,
Дакраніся да вады.
Прытуліся да вады
І ты зьведаеш, што было сьпярша,
Прытуліся да вады.
Цёплы сон камянёў,
Дарагія мае масквічыДарагія маі масквічы,
Уважаемыя ленінградцы,
Нікчыму нам Атчызну дзяліць,
А цем пачэ нам незачэм драцца.
Прыезджайце ка мне ў Беларусь,
Прывазіце друзей і знакомых,
Мойце рукі, садзіцесь за стол,
Два польскiх шпiёныМы - два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях мапы ды лупы,
У нашых кішэнях нажы ды запалкі,
У нашых кішэнях фальшывыя візы,
Дзеці чорнага горадаМы дзеці чорнага горада,
Мы выйшлі з ягонага чэрава,
Мы станем ягоным голасам,
А голас не мае ценю.
Мы дзеці бацькоў памерлых,
Мы носім чорныя строі
І нашыя грубыя рукі
ДомНа высокiм пагорку высокi дом,
Я ў тым доме жыву нi зусiм адна,
I таму ў гэтым доме ня чутна песень,
I таму ў гэтым доме ня сьняцца сны.
А ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны,
Мне нi мова твая, нi iмя невядомы,
Толькi я патрапляю табе усьлед,
Жахлівая прыгажосьцьНашыя танцы не болей чым
Рэзкі свавольны рух,
Крохкі, амаль непрыкметны жэст
Тонкіх нэрвовых рук.
Скончыцца дзень і а шостай гадзіне
Ты заўважаеш сама,
Як чалавечы натоўп заглынае цябе,
Забудзь маё імяА ты забудзь маё імя,
Як вецер словы забывае.
І вось мой вобраз адплывае
І ты забудзь маё імя.
І вось мой вобраз адплывае
Па воды з чорнаю ракой.
І вецер словы забывае
Залатыя кратыМне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты -
Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.
А бывае падаю з усяго размаху,
Дык на сэрцы золатам шэсьць крыжоў зьвіняць.
Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, -
ЗвонПа кім гэты звон? Па кім?
Званар, калі ласка, пакінь,
Пакінь будзіць гэты звон,
Забудзь, што ён .... .......
Забудзь, што лунала душа,
Забудзь, што ..... .....
Сваё адзвінелі вякі,
ЗдаеццаЗдаецца, той дом стаяў на ўскраіне месца,
На вуліцы з цёплага пылу і плотаў драўляных,
Пад грушай вялікай, якая ўжо не радзіла,
Затое давала шмат ценю ў летнюю сьпёку.
Здаецца, той дом быў пабелены некалі вапнай,
Ля дому быў кветнік, а ў ім незьлічоныя кветкі.
На тле белых сьценаў найлепей глядзеліся мальвы,
ЗьнiчаваньнiУ небе зьнічаваньняў трыццаць тры
Зліліся у адзін Агонь адвечны.
Наўкол Агню зьбіраюцца вятры,
Іх трыццаць тры і кожны мае сьвечку.
I кожны мае кожным што сказаць
Ці памаўчаць - маўчаньне зразумеюць.
Іх трыццаць тры і сьвечкі іх гараць,
КараблікТата, купі мне караблік -
Я паплыву ў Амерыку.
Там растуць баабабы,
Там страляюць каўбоі.
Там жывуць добрыя людзі,
Яны заўсёды сьмяюцца.
Там дзеці гуляюцца з сонцам,
Крот 2Кратае краты крот,
Закратаваны ў нары.
А там на гары
Сёньня сьвята травы.
Там гараць ліхтары,
Дзеці паляць вагні,
І лётае зьмей папяровы.
Людзі на балоцеДарагая сястра, я пiшу табе лiст,
Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас.
Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень,
Але гэта звыкла.
Мы жывем на балоце, мы любiм яго,
Пра яго мы сьпяваем i пiшам палотны.
I таму пад дажджом мы як рыбы ў вадзе
Мая краінаЯ люблю, калi сьвецiць сонца
Рана ранкам праз фiранкi.
Я люблю пах сьвежае кавы,
Я люблю пах смажанай бульбы.
Мне падабаецца водар парфумы,
Мне падабаецца дым цыгарэтаў.
Я люблю халодныя блюзы,
Месяц верасеньМесяц верасень, месяц верасень,
Спрэс атручаны рэчаіснасьцю.
Дзе той веры сэнс, дзе той праўды сьвет?
Не прынізіць нас гэткай літасьцю.
Не пяюць званы, не зьвіняць званы,
Цішыня шапоча зьнясілена.
Праўды не сказаць, не пачуць маны,
На нашай вуліцыНа нашай вуліцы
Усё звычайнае:
Таполі пыльныя,
Дамы панэльныя,
Двары квадратныя,
Пад'езды брудныя,
Жыцьцё нармальнае,
А людзі розныя.
Начная вартаВартуе горад
Начная варта.
Там, дзе не трэба,
Хадзіць не варта.
Сядзіце дома,
Сядзіце ціха,
Замкніце дзьверы,
Не, гэта ня сьмерцьНе, гэта не сьмерць,
Вочы твае за шклом
У залатой смузе,
Я ў іх тану, тану.
Вусны, нібыта сьнег,
Гэты празрысты сьвет
На залаты пясок,
Неба мяняе колерСустрэліся на дарозе,
Спыніліся, каб павітацца.
Нехта сказаў: глядзіце,
Хутка павінна пачацца.
Стаім пасярод дарогі,
На неба глядзім з-пад далоні.
Неба мяняе колер
Новае небаЁн шукае дарогі да белых палёў,
Над якімі адно толькі новае неба,
Тут ўласная сьмерць выглядае ганебнай.
Ён шукае сабор, а знаходзіць...
Ён шукае сьцяжыны да белых лясоў,
Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак,
Там паснула нянавісьць і злоба паснула.
Падае сьнегПадае сьнег зранку
Белаю калыханкай,
Ён камуфлюе танкі
Пад цукровую вату.
Падае сьнег долу,
Дзеці ідуць ў школу,
А мы шыбуем дадому
Падводнае гетаНад горадам шэрая хмара
Макабрычных паметаў,
Чырвоны фабрычны комiн
Поўны вады, як калодзеж,
Поўны вады, як калодзеж.
Вада залiвае горад,
Вулiцы, плошчы ды сквэры.
Пан КротХмары і мары, малочныя бары,
Крот тым часам рые.
.е.а і зоркі, і плач перапёлкі,
Крот тым часам рые.
Танкі і панкі, і хіпі-падранкі,
Крот тым часам рые.
Гмахi i дахi, мы вольныя птахі,
Прэзiдэнт, iдзi дамойЯны глядзяць на чырвонае неба
І спадзяюцца, што пойдзе дождж.
Яны глядзяць на засохлую глебу
І спадзяюцца, што ўзыйдзе трава.
А мы з табой пакідалі надзею,
Але яна не ўзыйшла травой.
А мы за сабой пакідалі тры словы:
"Прэзідэнт, ідзі дамоў!"
Радыё СталінУльтралевыя хвалі
Лепей прымацца сталі.
Тварам да сьценкі
У актавай залі
Мы слухаем радыё Сталін.
Гаворыць радыё Сталін,
Слухайце, вы замаўлялі.
Сон у трамваіЗасынаю, ізноў засынаю,
Бо надзеі ніякай не маю,
Бо надзеі ніякай не маю
І нічога ў жыцьці не трымае.
Бо надзеі ніякай не маю
І нічога ў жыцьці не трымае,
І нічога ў жыцьці не трымае.
СтрахПраз днi i ночы нас пiльнуе страх -
На вулках Вiльнi i ў тваiх вачах,
Там толькi ён заместа рэк i мораў.
У мiлым доме песень не пяюць,
А цягнуць нэндзу вечную сваю
Пра хлеб і сьмерць і зноў пра сьмерць гавораць.
Я выйду ў ноч пакуль сабе ня веру,
Таму штоТаму што патрэбнае слова нішто,
Калі яно позна прыходзіць.
Таму што мінаюць гады і гадзіны,
А наша ....... .........
Божа, калі Ты бароніш мяне ад самоты,
Божа, калі Ты пачуеш літаньні мае,
Божа, калі Ты пачуеш літаньні мае,
Той, хто стаіць у мяне за плячымаТой, хто стаіць у мяне за плячыма,
Не паглядзіць мне у твар.
Ён проста стаіць у мяне за плячыма,
Бы ведае рух маіх мар.
Той, хто стаіць у мяне за плячыма,
Заўсёды са мною, як цень.
Ён проста стаіць у мяне за плячыма
Ты прыходзішТы прыходзіш у цёмна-зялёныя дні,
Ты прыходзіш у сьветла-зялёныя ночы.
У халодным пакоі ратуемся моўчкі,
Ты прыходзіш і мы застаемся адны.
Ты сыходзіш у цемру чырвоных агнёў,
Забіраеш адно безнадзейную стому,
Пакідаеш падзеньне з чырвонае стромы,
Узыдзі на гаруУзыйдзі на гару,
Абярніся ваўком
І ляці праз чатыры гады.
Сваю маці забудзеш
І родны свой дом,
Не сустрэнеш ніколі бяды.
А яшчэ сорак дзён,
ЦемраЦемра, людзі ўстаюць з ложкаў,
Людзі п’юць цёплую каву,
Людзі ідуць на працу,
Каб адбыць там свой час
І рушыць дамоў.
Дай мне веры, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе,
ЦэпеліныЦэпеліны ў небе,
Неба ў цэпелінах.
Яны плывуць між аблокаў
Пагрозьліва і павольна.
Гэтак сама павольна
Цягнуцца іхнія цені,
Зазіраючы проста ў вокны,
Аблізваючы пабудовы.
Чарга па хлебЯ стаяў у чарзе па хлеб,
Дастаяўся, а тамака соль.
Я спытаўся: "А дзе мой хлеб?",
Мне далі скамянелую соль.
Ён стаяў у чарзе па хлеб,
Дастаяўся, а тамака сьпірт.
Ён спытаўся: "А дзе мой хлеб?",
Шостае падарожжаШостае падарожжа
(сл. І.Бабкоў, муз. К.Камоцкая і група “Новае Неба”)
твае валасы зблытаныя з мокрай травой
як чужы успамін жужалка паўзе па сьцяне
ЭлектаратЭлектрычныя песьні трансфарматарных будак
Сьпявае штовечар п'яны электрык.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Дотык да дроту - гэта так проста,
Дотык да дроту - раптоўная сьмерць.